Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
29.06 - 05.07.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 червеня (Нядзеля) – урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў
2 ліпеня (Серада) – урачыстасць НПМ Будслаўскай – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
3 ліпеня (Чацвер) – свята св. Тамаша, апостала
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - Святой Імшы не будзе;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Аўторак, Серада, Чацвер за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l 1 чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l 1 пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l 5 ліпеня (Субота) Св. Імшы ў нашам Касцеле не будзе ў сувязі з Урачыстасцямі ў Будславе. Імшальныя інтэнцыі з гэтага дня будуць адпраўлены ў Будславе.
l Фацімсае набажэнства адбудзецца ў суботу 12 ліпеня а 17.00.
l 4.07-5.07 (пятніца-субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. З гэтай нагоды арганізуем аўтобусную пілігрымку ў Будслаўскі Санктуарый. Выезд 4 ліпеня з Мінска (Сухарава) а 19.00. Для жадаючых запіс у закрыстыі ў святароў альбо ў спадарыні Людмілы Смыковіч. У Будславе прымаем удзел а 23.30 у працэсіі з цудоўным абразом Маці Божай Будслаўскай і Святой Імшы а поўначы. Делей начное чуванне паводле праграмы Будслаўскіх урачыстасцяў. Пасля Святой Імшы а 11.30 вяртаемся да дому. Прыкладны час вяртання ў Мінск а 17.00 у вечары. Ахвяраванне за аўтобус 40р.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.