13.09 - 19.09.2026 г.
Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Навіны і аб'явы
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
14 верасня (панядзелак) – свята Узвышэння Святога Крыжа
15 верасня (аўторак) – успамін найсвяцейшай панны Марыі Балеснай
16 верасня (серада) – успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў
18 верасня (пятніца) – успамін св. Станіслва Косткі, законніка
06.09 - 12.09.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
8 верасня (аўторак) – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
12 верасня (субота) – Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі
29.08 - 05.09.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
3 верасня (чацвер) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла
23.08 - 29.08.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
24 жніўня (Панядзелак) – свята св. Барталамея, апостала
26 жніўня (серада) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай
27 жніўня (чацвер) – успамін св. Монікі
28 жніўня (пятніца) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла
29 жніўня (субота) – успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля
16.08 - 22.08.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
20 жніўня (чацвер) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла
21 жніўня (пятніца) – успамін св. Пія Х, папы
22 жніўня (субота) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы
09.06.2019 г.
Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў нашай парафіі адбылася прыміцыйная святая імша ксяндза Артура Ляшнеўскага, салезіяніна (S.D.B.)
25.05.2019 г. Першая Святая Камунія 2019
У нядзелю Добрага Пастыра ў нашай парафіі адбылася вельмі радасная падзея. Дзевятнаццаць дзяцей упершыню ў сваім жыцці прынялі Езуса ў святой камуніі.
14-21.04.2019 г. Фатаздымкі з Пальмовай Нядзелі і Вялікдня
На фатаздымках:
- Пальмовая нядзеля
- Крыжовы шлях
- Вялікі чацвер у сацыяльным цэнтры на Серафімовіча
5-6.04.2019 г. XII марыянскі турнір міністрантаў
Ў Жодзіне прайшоў дванаццаты турнір міністрантаў. Сёлетняя сустрэча стала незвычайнай таму, што сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў — амаль 120 чалавек з розных парафій.
26.08.2018 г.
Развітанне айца Паўла
26 жніўня 2018 г. наша парафіяльная супольнасць развіталася з а. Паўлам Федаровічам, які быў накіраваны з місіяй у Казахстан.
08-14.07.2018 г.
Летнік моладзі ў Росіцы
Летнік для моладзі з нашай парафіі адбыўся ў Росіцы ад 8 да 14 ліпеня. Падчас гэтых дзён моладзь у цішыні росіцкай прыроды пахілялася над ружанцовымі таямніцамі святла.
15.08.2018 г.
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — 15 жніўня
Дагмат Унебаўзяцця, абвешчаны ў 1950 г., быў часткаю праграмы Папы Пія ХІІ, які ўсім сэрцам клапаціўся пра распаўсюджванне марыйнай пабожнасці.
23.07.2018 г.
22 верасня арганізуецца пілігрымка для моладзі з Беларусі ў Вільню, дзе на плошчы перад катэдрай пройдзе сустрэча Святога Айца з моладдзю. Узроставае абмежаванне ўдзельнікаў — з 18 да 35 гадоў.
11.06.2018 г.
Летнік – сярэднія дзеці
У сярэдзіне чэрвеня чарговая група дзяцей з нашай парафіі паехала на адпачынак у Оршу ў кляштар айцоў марыянаў.
04.06.2018 г.
Летнік – малодшыя дзеці
На пачатку чэрвеня у першы летнік адправілася малодшая група дзяцей з нашай парафіі. Канікулы з Богам адбываліся ў кляштары айцоў марыянаў у Оршы.
30.05.2018 г.
Пр
ыняцце ў міністранты
27 мая падчас нядзельнай Святой Імшы ў 12.00 трое кандыдатаў былі прынятыя ў міністранты.
30.05.2018 г.
Заканчэнне навучальнага года
Вячэрняй Эўхарыстыяй 30 мая адбылося падсумаванне і заканчэнне чарговага катэхетычнага года ў нашай парафіі.
14.05-19.05.2018 г.
Белы тыдзень 2018
13 мая ў нашай парафіі падчас ўрачыстай Эўхарыстыі 15 дзяцей першы раз прынялі Святую Камунію.
16.05.2018 г.
Сустрэча сем’яў
У кастрычніку 2017 года ў нашай парафіі распачаліся сустрэчы для маладых сем’яў. Гэтыя спатканні рэгулярна адбываліся пасля вячэрняй Святой Імшы ў трэцюю сераду месяца.
06.05, 13.05.2018 г.
Першая Камунія 2018
У гэтым годзе да Першай Святой Камуніі ў нашай парафіі прыступілі 2 групы дзяцей – старэйшыя і малодшыя.
12.05.2018 г.
Росіца – свята сям’і
Сустрэча сем’яў адбылася 12 мая ў Росіцы. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, святары і шматлікія пілігрымы, большасць з якіх б маладыя сем’і з маленькімі дзеткамі з розных гарадоў і вёсак Беларусі. Між іншым у гэтай пілігрымцы прынялі ўдзел сем’і з нашай паарфіі.
29.04 - 01.05.2018 г.
Дні каталіцкай моладзі Беларусі
З 29 красавіка па 1 мая ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыліся агульнабеларускія дні каталіцкай моладзі Беларусі. Дэвіз гэтай сустрэчы гучаў так – «Пакліканыя з Марыяй да жыцця ў ласцы Божай!».
06.04 - 07.04.2018 г.
10-ты марыянскі турнір міністрантаў
6 і 7 красавіка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіна адбыўся 10-ты марыянскі турнір міністрантаў. У гэтай падзеі прынялі ўдзел таксама кандыдаты і міністранты з нашай парафіі.
31.03.2018 г.
Пасхальную ноч асвятляе Уваскрослы Хрыстус. Гэта сапраўды Вялікая Ноч, бо ў ёй ацэньваем сакрамэнтальным чынам, моцай Духа Святога найважнейшае здарэнне ў дзеях свету і чалавецтва, якім быў пераход (пасха) ад смерці да новага жыцця праз уваскрасенне.
31.03.2018 г.
У Вялікую суботу 31 сакавіка ў 11.00 гадзін ў нашую парафію завітаў шаноўны госць - Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.
30.03.2018 г.
У цішыні парафіяне сабраліся ў Вялікую Пятніцу 30 сакавіка дзеля таго, каб успомніць муку і смерць Пана нашага Езуса Хрыста.
30.03.2018
г.
Урачыстай Імшой Вячэры Пана мы распачалі Святы Пасхальны Трыдыум, які з’яўляецца не толькі ўспамінам найважнейшых таямніц хрысціянства, але і часам калі здарэнні двутысячагадовай даўнасці з моцай уваходзяць у нашае сённяшняе жыццё. Вернікі збіраюцца вакол Стала Пана, каб разам браць удзел у таямніцах Эухарыстыі і святарства – сакрамэнтаў, пачатак якіх ўзгадваем у гэты дзень.
28.03.2018 г.
У Вялікую Сераду 28 сакавіка згодна з традыцыяй, якая склалася ў нашай парафіі, адбыўся крыжовы шлях па-за сценамі капліцы. Гэтае набажэнства мае мэту паступовых уводзінаў у Пасхальны Трыдуум. У гэтым годзе мы чулі разважанні біскупа Рэната Корці, які паходзіць з Італіі. Яны найперш прагучалі ў Вялікую Пятніцу ў Калізеі ў 2015 годзе.
12.08 - 18.08.2019 г.
Разработка сайта