06.05, 13.05.2018 г.
Першая Камунія 2018
У гэтым годзе да Першай Святой Камуніі ў нашай парафіі прыступілі 2 групы дзяцей – старэйшыя і малодшыя.
Першую групу, якая складалася з 5 чалавек, рыхтавала с. Часлава. Другую групу колькасцю 15 чалавек на працягу 2 гадоў вяла Алена Бразгоўка.
Пасля навучання, якое закончылася экзаменам, дзеці прынялі поўны ўдзел у Эўхарыстыі, прымаючы Цела і Кроў Хрыста. Для старэйшых дзяцей гэта быў дзень 6 мая, для малодшых – 13 мая.
Няхай Езус, які заўсёды прысутнічае ў Найсвяцешым Сакрамэнце, напаўняе сваім супакоем дзяцей, якія ў гэтым годзе першы раз прымалі Яго ў сваё сэрца.

Разработка сайта