Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
15.06 - 21.06.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
15 чэрвеня (Нядзеля) – Урачыстасць Святой Тройцы
19 чэрвеня (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
21 чэрвеня (субота) – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, пятніца – 19.00;
чацвер – 7.00 і 19.00 (Урачыстасць абавязковая)
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;
Набажэнства чэрвеньскае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l Сёння адбудзецца працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 на Залатой Горцы. Запрашаем да ўдзелу. Увага! Па гэтай прычыне Імшы а 9.30 і 12.00 не будзе!
l Запрашаем у пешыя марыянскія пілігрымкі з Барысава да Будслава (з 30.06 па 04.07 – 5 дзён) альбо з Росіцы да Будслава ( з 27.06 па 04.07 – 8 дзён. Падрабязная інфармацыя ў плакаце на дошцы аб’яваў. Жадаючыя могуць запісацца ў закрыстыі.
l 4.07-5.07 (пятніца-субота) адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. З гэтай нагоды арганізуем аўтобусную пілігрымку ў Будслаўскі Санктуарый. Выезд 4 ліпеня з Мінска (Сухарава) а 19.00. Прыкладнае ахвяраванне за аўтобус 40р. Для жадаючых запіс у закрыстыі ў святароў альбо ў спадарыні Людмілы Смыковіч.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.