Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

SpaslanneDuchaSviatoha08.06 - 14.06.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

9 чэрвеня (Панядзелак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла

12 чэрвеня (Чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара

13 чэрвеня (Пятніца) – успамін св. Антонія, прэзбітэра і доктара Касцёла

15 чэрвеня (Нядзеля) – Урачыстасць Святой Тройцы

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 7.00, 16.00, 20.00;

Набажэнства чэрвеньскае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.

l 
У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  З 2 па 7 чэрвеня ў Оршы адбылася летняя катэхізацыя нашых дзяцей. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагаў у арганізацыі гэтага мерапрыемства. Асаблівая падзяка катэхетцы Рыце за цудоўную праграмму катэхезы і адпачынку. Кацярыне Саўко за медычную апекую і шматлікую помач падчас канікул з Богам. Таксама Анастасіі Аўдзевіч за помач з транспартам і апеку над дзяцьмі. Божа адудзяч!

l  15 чэрвеня (Нядзеля) адбудзецца працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 на Залатой Горцы. Запрашаем да ўдзелу. Увага! Па гэтай прычыне зменены распарадак Імшы у Нядзелю (15 жніўня). Святая Імша будзе а 7.00; 16.00 і 20.00. У іншыя гадзіны Імшы не будзе.

l  З месяца чэрвеня пераходзім на летні распарадак Імшы ў Нядзелю. Вечаровая Нядзельная Імша будзе а 20.00 да канца жніўня.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.