Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

IIAdvent08.12 - 14.12.2024 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

9 снежня (панядзелак)урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

12 снежня (чацвер) – успамін Найсвяцейшай панны Марыі з Гвадэлупы

13 снежня (пятніца) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы

14 снежня (субота) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00 (Рараты) і 19.00 (Урачыстасць абавязковая);

аўторак, чацвер – 19.00;
серада – 19.00 (Рараты);
пятніца — 7.00 (Рараты);
субота - 18.00;

нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l9 снежня – Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ (Урачыстасць абавязковая) – тытульная ўрачыстасць нашай парафіі. Св. Імша адбудзецца а 7.00 і 19.00. Вечаровую Імшу ўзначаліць і прамовіць гамілію а. Павел Федаровіч МІС з Барысава. Усіх сардечна запрашаем.

lУ панядзелак 9 снежня пасля Імшы а 19.00 адбудзецца абрад накладання блакітнага шкаплера і ўступленне ў Брацтва Беззаганнага Зачацця НПМ нашых парафіянаў, якія выказалі такаое жаданне.

lУ часе Адвэнту ў панядзелак і ў пятніцу а 7.00, а ў сераду а 19.00 у нашай капліцы будзе Раратняя св. Імша. Усіх зардэчна запрашаем, асаблівым чынам дзяцей. На святую Імшу прыходзіць са свечкамі альбо лампадкамі.

lУ часе Адвэнту заахвочваю паўстрымлівацца ад гучных забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапомогуць нашаму чуванню і навяртанню да Бога.

lАдвэнтавыя рэкалекцыі у нашай парафіі адбудуцца з 20 па 22 снежня (Пятніца, Субота, Нядзеля), якія для нас правядзе а. Віталь Даніловіч МІС з Жодзіна. План рэкалекцый змешчаны на дошцы аб’яваў. Прашу запланаваць свой час, каб прыняць удзел у рэкалекцыях. Таксама заахвочваю прыступіць да сакраманту споведзі.

lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

lНа наступным тыдні ў нядзелю заняткі па катэхезе для дзяцей і падлеткаў адбудуцца паводле сталага плана.

lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

lУ кіёску можна набыць розныя дэкаратыўныя вырабы самастойнай працы спадарыні Святланы Астасевіч, якія дапамогуць нам упрыгожыць нашыя памяшканні да перажывання Адвэнта і святкавання Божага Нараджэння.

lЯк і ў мінулыя гады, збіраем ахвяры на «білет для Святога Мікалая», які вельмі жадае наведаць нашу парафію. Хто жадае далучыцца да гэтай акцыі – просьба прынесці ахвяры ў наступную Нядзелю ўзакрыстыю.

l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Вялікі дзякуй спадарыні Анастасіі Аўдзеевіч за «адвэнтавае» ўпрыгожванне капліцы, а таксама ўсім, хто дапамагаў у прыбіранні капліцы на гэтым тыдні.

АДВЭНТАВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ   2024

Пятніца, 20 снежня
7.00 – Святая Імша (Рараты).
18.30 – Адарацыя НС і магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
19.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.

Субота, 21 снежня
18.30 – Адарацыя НС і магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
19.00 –  Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.
20.00 – Адарацыя НС з малівай праслаўлення, якую правядзе моладзь.

Нядзеля, 22 снежня
8.30 – Магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
9.30 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.
11.00 – магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.
12.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай для дзяцей.
16.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.
17.00 – магчымасць прыступіць да споведзі.
18.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.