Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
25.02 - 02.03.2024 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў:
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота — 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 18.00
РЭКАЛЕКЦЫІ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2024 Рэкалекцыяніст: а. Іван Садоўскі OFMCap
Пятніца, 8 сакавіка
18.00 – Споведзь
18.30 – Адарацыя НС і святы Ружанец, споведзь.
19.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.
Крыжовы шлях. Разважанні правядуць жанчыны.
Субота, 9 сакавіка
17.00 – Споведзь
17.30 – Адарацыя НС і святы Ружанец, споведзь.
18.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай.
Спатканне з моладзю, катэхеза
Нядзеля, 10 сакавіка
8.30 – Споведзь
9.00 – Песні жальбы, споведзь
9.30 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай
11.30 – Споведзь
12.00 – Святая Імша з навукай рэкалекцыйнай
Песні жальбы
17.00 – Споведзь
18.00 – Св. Імша з навукай рэкалекцыйнай для дзяцей і дарослых.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць мужчыны. Тэкст разважанняў можна ўзяць у закрыстыі.
l 1 пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса, а таксама св. Імша ў інтэнцыях праз іх заступніцтва.
l 1 субота месяца – Фацімскае набажэнства а 17.00.
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l Катэхеза для дзяцей і моладзі адбудзецца паводле сталага плана.
l З 8 па 10 сакавіка (ІV Нядзеля Посту) ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Іван Садоўскі, капуцын, пробашч у в. Копішча. План рэкалекцый размешчаны на дошцы аб“яваў. Абавязкова заплануйце свой час так, каб удзельнічаць у рэкалекцыях і скарыстацца з сакраманту споведзі.
Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак.

Разработка сайта