Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
22.10 - 28.10.2023 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 кастрычніка (субота) – свята св. Сымона і Юды, апосталаў
1. У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
2. Малітва ружанцовая адбываецца ў сераду, чацвер, пятніцу, суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС. Асаблівым чынам у чацвер запрашаем на ружанец дзяцей.
3. У сераду, суботу і нядзелю катэхеза для моладзі і дзяцей камунійных паводле сталага плану. Праз тыдзень пачатак катэхетычных канікул.
4. У Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.
5. Традыцыйныя “Выпамінкі” можна на працягу тыдня і актавы малітвы за памерлых прыносіць у закрыстыю. З 2 па 9 лістапада, у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 будзе літургія Нешпараў за памерлых вернікаў і а 19.00 Святая Імша.
6. Малітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца 5 лістапада а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў.
7. У кіёску можна набыць новыя каляндары на новы 2024 год.
8. Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Таксама ўсім, хто дапамагаў у прыбіранні капліцы на гэтым тыдні. Заахвочваю новых парафіян запісвацца ў графік уборкі капліцы, каб у восеньскі час наша капліца заставалася заўсёды чыстай і ўтульнай.
9. Расклад набажэнстваў на тыдзень:
23.10 ПАНЯДЗЕЛАК
7.00 – Св. Імша
24.10 АЎТОРАК
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша
25.10 СЕРАДА
18.30 – Нешпары за памерлых
19.00 – Св. Імша
26.10 ЧАЦЬВЕР
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша
27.10 ПЯТНІЦА
18.30 – Выстаўленне і ружанец
19.00 – Св. Імша
28.10 СУБОТА - свята св. Сымона і Юды, апосталаў
17.30 – Выстаўленне і ружанец
18.00 – Св. Імша
29.10 ХХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
9.00 – Гадзінкі да НПМ
9.30 – Св. Імша
12.00 – Св. Імша
18.00 – Св. Імша

Разработка сайта