Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Zvyc niadzelia VI12.02 - 18.02  2017 г.

На гэтым тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

14 лютага (ат) – Свята Святых Кірыла, мніха, і Мятода,біскупа, апекуноў Еўропы.

 

1. У наступную нядзелю пасля Св. Імшы ў 12.00 адбудзецца сход бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца ў гэтым годзе прыступіць да І Св. Камуніі.

 

2. Заканчваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Вялікі дзякуй за сардэчны і цёплы прыём. Жадаючыя на гэтым тыдні прыняць святара ў сваім доме могуць дамовіцца аб візіце ў закрыстыі.

 

3. Запрашаем у пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якая адбудзецца ў наступную суботу 18 лютага 2017 г. Запісацца можна ў закрыстыі або па тэлефоне +375 44 7090301 (Рубінава Ірына Лявонаўна).

 

4. Просім прыносіць асвечаную ў мінулым годзе вярбу, каб з яе зрабіць попел, якім будзем пасыпаць нашыя галовы падчас Літургіі ў Папяльцовую Сераду.

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на парафіяльныя патрэбы.