Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
05.02 - 11.02 2017 г.
На гэтым тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
6 лютага (пн) – успамін святых Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў;
10 лютага (пт) – успамін св. Схалястыкі, панны;
11 лютага (сб) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.
1. Сёння 5 лютага адзначаем успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што гэтая святая з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам у небяспецы пажару. Падчас літургій будуць благаслаўляцца хлеб і вада, каб яны сталі дапамогай у захаванні нас ад розных небяспекаў, у прыватнасці ад бедства пажару.
2. У гэтую нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
3. Сёння запрашаем дзяцей і моладзь на фармацыйныя спатканні ЭРМ.
4. У нашай парафіі працягваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Вялікі дзякуй за сардэчны і цёплы прыём. Жадаючыя на гэтым тыдні прыняць святара ў сваім доме могуць запісацца ў расклад каляды, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.
5. Запрашаем у пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якая адбудзецца 18 лютага 2017 г. Запісацца можна ў закрыстыі або па тэлефоне +375 44 7090301 (Рубінава Ірына Лявонаўна).
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на парафіяльныя патрэбы.

Разработка сайта