Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Zvyc niadzelia III22.01 - 28.01  2017 г.

 24 студзеня (ат) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;
 25 студзеня (ср) – Свята Навяртання св. Паўла, Апостала;
 26 студзеня (чц) – успамін св. св. Цімафея і Ціта, біскупаў;
 27 студзеня (пт) – успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны (заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак);
   - успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа (аднавіцеля Ордэна Айцоў Марыянаў);

 

1. У нашай парафіі працягваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Вялікі дзякуй за сардэчны і цёплы прыём. Жадаючыя на гэтым тыдні прыняць святара ў сваім доме могуць запісацца ў расклад каляды, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.

 

2. З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое ва ўсім свеце будзе адзначацца ў маі 2017 года, у Касцёле ў Беларусі трывае перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай.

   З 26 па 29 студзеня фігура Маці Божай наведае нашу парафію:

   26 студзеня (чацвер):

   18.30 – прывітанне фігуры, Св. Імша, фацімскі ружанец

   27 студзеня (пятніца):

   18.30 – Св. Імша, набажэнства да Маці Божай Фацімскай

   28 студзеня (субота):

   ад 9.00 – на працягу ўсяго дня магчымасць індывідуальнай малітвы ля фігуры Маці Божай Фацімскай;

   17.00 – фацімскі ружанец;

   17.40 – сцэнка з удзелам дзяцей і моладзі парафіі;

   18.30 – Св. Імша.

   29 студзеня (нядзеля):

   17.00 – фацімскі ружанец, развітанне з фігурай Маці Божай Фацімскай.

 

3. Усе ахвяраванні, сабраныя ў чацвер 26 студзеня падчас Св. Імшы з нагоды прывітання фігуры МБФ, будуць прызначаныя на патрэбы перэгрынацыі.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.