Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

01.01 - 07.01  2017 г.

 

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

2 студзеня (пн) – успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла;

6 студзеня (пт) – Урачыстасць Аб’яўлення Пана;

 

1. У пятніцу (6 студзеня) будуць служыцца дзве Св. Імшы ў 7.00 і 18.30. Падчас літургій адбудзецца благаслаўленне крэйды і кадзіла.

 

2. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

4. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

6. Фармацыйныя спатканні ЭРМ адбудуцца ў трэцюю нядзелю месяца (15 снежня).

 

7. Заняткі ў нашай нядзельнай школе распачнуцца 11 студзеня.

 

8. 9 студзеня ў нашай парафіі распачынаецца каляда.

 

9. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на дыяцэзіяльныя мэты.

 

10. Дзякуй усім, хто дыжурыў у навагоднюю ноч.

 

11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.