Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
26 снежня (пн) – Свята св. Стэфана, Першамучаніка;
27 снежня (ат) – Свята св. Яна, Апостала і Евангеліста;
28 снежня (ср) – Свята св. Немаўлят, мучанікаў;
30 снежня (пт) – Свята св. Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа;
31 снежня (сб) – успамін св. Сільвэстра І, папы.
1. У панядзелак (26 снежня), у другі дзень Святаў, Св. Імша, замест 7.00, будзе служыцца ў 18.30.
2. У суботу (31 снежня) Св. Імша і набажэнства на заканчэнне года распачнецца ў 18.30.
3. Сёння, а таксама ў наступную нядзелю падчас Св. Імшы ў 12.00, будуць уручацца падарункі дзецям, якія ўдзельнічалі ў раратніх Св.Імшах.
4. Па прычыне распачаўшыхся школьных вакацый, спатканні ЭРМ з наступнай нядзелі – І нядзелі месяца – пераносяцца на нядзелю 15 студзеня.
5. Заняткі ў нашай нядзельнай школе распачнуцца 11 студзеня.
6. Просім запісвацца ў графік дзяжурстваў у навагоднюю ноч.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта