Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

18.12 - 24.12  2016 г.

IV нядзеля Адвэнту

Літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:

24 снежня (сб) – Урачыстасць Нараджэння Пана

 

1. 24 снежня (субота) адзначаем Вігілію Божага Нараджэння. Гэты дзень з’яўляецца постным. Заахвочваем увечары сабрацца ў сямейным коле на вігілійную вячэру, падчас якой паводле старадаўняй каталіцкай традыцыі неабходна падзяліцца аплаткам.

 

2. 24 снежня ў 22.00 запрашаем на ўрачыстую начную Св. Імшу – ПАСТЭРКУ – якой распачнецца святкаванне Божага Нараджэння.

 

3. 25 снежня (нядзеля) – Урачыстасць Божага Нараджэння. Св. Імшы будуць адпраўляцца ў 9.30, 12.00 і 18.00.

 

4. Падчас надыходзячых школьных канікул не будзе катэхэзы. Апошні дзень заняткаў у нядзельнай школе – 22 снежня (чацвер). 11 студзеня (серада) – першы дзень катэхэзы пасля зімовых вакацый.

 

5. Падчас Адвэнту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.

 

6. У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі і свечкі “Карытас”.

 

7. Вялікі дзякуй кс. Яўгену Эйсманту, які на працягу апошніх трох дзён праводзіў у нашай парафіі адвэнтавыя рэкалекцыі.

 

8. Запрашаем уступаць у супольнасць “Маргарыткі”, асноўнай мэтай якой з’яўляецца малітва за святароў.

 

9. У гэтую нядзелю ў нашай парафіі пройдзе адвэнтавы кірмаш. Просім не праходзіць міма латкоў. Усе сабраныя сродкі будуць прызначаныя на дабрачынныя мэты.

 

10. Сёння, дзякуючы беларускім скаўтам, у нашу парафію прыбывае Бэтлеемскі агонь, які будзе падтрымлівацца да Урачыстасці Божага Нараджэння і кожны жадаючы зможа ўзяць яго да сябе дахаты.

 

11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.