Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Аб'явы1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

       3 снежня (ат) – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара;

       6 снежня (cб) – успамін св. Мікалая, біскупа.

Падрабязней...

Bible Парафiяльныя аб’явы  XXXIV звычайная нядзеля (Хрыста Валадара Сусвету)

1) На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

24 лістапада (пн)– успамін св. Андрэя Дунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў.

Падрабязней...

Библия1.На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
17 лістапада (пн) – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы;
21 лістапада (пт) – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі;
22 лістапада (сб) – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы.
Аб'явы 9 лістапада1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
10 лістапада (пн) – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;
11 лістапада (ат) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа;
12 лістапада (ср) – Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
Аб'явы1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
3 лістапада (панядзелак) – успамін св. Марціна, законніка;
4 лістапада (аўторак) – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
ПамерлыеСвятыя імшы ў нядзелю, 2 лістапада, у дзень Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, адбудуцца ў 9:30 і 12:00 у капліцы.
Набажэнства на Сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага з нагоды Ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў будзе праведзена 2 лістапада ў 13:30.
 
Дзень Успаміну ўсіх памерлых вернікаў нагадвае праўду аб супольнасці Касцёла, якая ахоплівае святых у небе, пакутуючых у чыстцы і тых, хто яшчэ жыве на зямлі. Паміж гэтымі трыма станамі Касцёла праз малітву здзяйсняецца памяць, ахвяра, трывалы абмен духоўным дабром.
 

КсензСвятая імша ва ўрачыстасць Усіх Святых 1 лістапада ў нашай парафіі адбудзецца ў 9:30 у капліцы.

Касцёл 1 лістапада урачыста ўспамінае Усіх Святых - вядомых і невядомых, старадаўніх і сучасных. У гэты дзень Касцёл радуецца з таго, што вельмі шмат з памерлых ужо заслужылі збаўленне і прабываюць з Богам у небе. Колькасць святых настолькі вялікая, што недастаткова будзе вечнасці, каб з імі ўсімі пазнаёміцца. Таму на працягу літургічнага года адзначаюцца ўрачыстасці ці ўспаміны паасобных святых ці благаслаўлёных, а вось у гэты дзень - 1 лістапада - ушаноўваюцца адразу ўсе тыя, хто дасягнуў вечнага шчасця. Касцёл бачыць у іх сваіх заступнікаў перад Богам і прыклад для наследавання.