Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету дзецi i моладзь нашае парафіі адзначылi стагоддзе ўтварэння Эўхарыстычнага руху маладых (ЭРМ).
Удзельнiкi руху, iх бацькi i сябры, усе прысутныя на ўрачыстай Святой Iмшы з гэтай нагоды, парадавалiся таму, што гэтая суполка, якая ўжо некалькі гадоў iснуе на парафii, расце i развiваецца.
У гэты дзень у кандыдаты на ўдзел у ЭРМ былi прынятыя яшчэ трое дзяцей. Удзельнiкi руху адчуваюць сябе сапраўднымi рыцарамi Хрыста, старанна вучацца спазнаваць праўды веры, будаваць глыбокія адносіны з Езусам, каб расці ўлюбові і любіць людзей, як Бог палюбіў нас.
Пасля набажэнства сёстры-уршулянкi, якiя апякуюцца рухам ЭРМ на Беларусi, запрасiлi яго ўдзельнiкаў на пачастунак.
Рубінава Ірына(тэкст і здымкі)