Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Ксенз26 кастрычніка 2014 года парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухарава вітала госця з Гішпаніі – ксяндза Уладзіміра Грыгор’ева з Кайноніі Яна Хрысціцеля.

Айцец Уладзімір штогод наведвае нашу парафію, асабіста ведае многіх яе вернікаў. Напэўна таму ў гэтай сустрэчы добрых знаёмых было шмат цяпла, радасці і шчырасці.

Падчас разважання над Божым словам айцец Уладзімір казаў пра дары Бога – сілу і любоў. Вельмі часта чалавек спрабуе вырашыць праблемы, спадзеючыся толькі на ўласныя сілы. І зазвычай робіць шмат памылак, яшчэ больш заблытваецца. Тады ён павінен шукаць паратунку ў Таго, Хто нас любіць, ‒ у Творцы. Бог ёсць любоў, і Ён дасць сілу, каб справіцца з цяжкасцямі.

Сіла без любові можа завесці ў дрэнным кірунку. Любоў без сілы мала на што здольная. Бог дае нам сілу, каб дзейнічаць у любові. 

Айцец Уладзімір падкрэсліў, што ніхто з нас ніколі не будзе сіратой, бо мае нябеснага Айца. Да Яго трэба прыйсці, і Ён агорне сваёй любоўю.

Шчыра дзякуем айцу Уладзіміру Грыгор’еву і чакаем новай сустрэчы!