Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
31.05 - 06.06.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
1 чэрвеня (Панядзелак) – успамін св. Юстына, мучаніка
3 чэрвеня (Серада) – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў
4 чэрвеня (Чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
5 чэрвеня (Пятніца) – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00
Парадак набажэнстваў на наступным тыдні.
Набажэнства да Сэрца Езуса будзе адбывацца:
будні дзень пасля кожнай святой Імшы;
Нядзеля пасля святой Імшы а 16.00.
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l За 30 хвілін перад кожнай вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l 1 Чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l 1 Пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l 1 Субота месяца – а 17.00 Фацімскае набажэнства і ружанец.
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l Сёння катэхезы для дзяцей не будзе. Таксама для дарослых а 17.15 канфэрэнцыі ў капліцы не будзе. Канікулы! Запрашаем усіх дзяцей і моладзь на супольны пачастунак і забавы пасля Імшы а 12.00.
l З 1 па 6 чэрвяня ў Оршы адбудзецца летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Выезд цягніком 1 чэрвеня а 10.23 з цэнтральнага вакзала “Мінск-Пасажырскі”. Калі ласка абавязкова ўсіх дзецяй прывесці за 15 хвілін да адпраўляння цягніка. Вяртаемся назад у Мінск 6 чэрвеня (Субота) а гадзіне 17.20. Уся дадатковая інфармацыя будзе перадавацца бацькам у суполцы ў Вайберы.
l 7 чэрвеня (Нядзеля) адбудзецца працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 на Залатой Горцы. Запрашаем да ўдзелу. Увага! Па гэтай прычыне будзе зменены распарадак Імшаў у Нядзелю (7 чэрвеня). Святая Імша будзе а 7.00; 16.00 і 20.00. У іншыя гадзіны Імшы не будзе.
l З месяца чэрвеня пераходзім на летні распарадак Імшы ў Нядзелю. Вечаровая Нядзельная Імша будзе а 20.00 да канца жніўня.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта