Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

SpaslanneDuchaSviatoha24.05 - 30.05.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 24 мая (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога

 25 мая (Панядзелак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла

 26 мая ( Аўторак) – успамін св. Філіпа Нэры, прэзбітэра

 28 мая ( Чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара

 31 мая ( Нядзеля) – урачыстасць Святой Тройцы

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00

Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень - пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00; 
нядзеля - пасля святой Імшы а 9.30.

l  Ад Панядзелка па Суботу будзе трываць “Белы Тыдзень” для дзяцей першакамунійных. Запрашаем усіх дзяцей на вечаровую святую Імшу а 19.00 і ў Суботу а 18.00.

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, Чацвер, Пятніца і Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  Сёння катэхезы для дзяцей не будзе. Таксама для дарослых а 17.15 канфэрэнцыі ў капліцы не будзе.

l  31 мая (Нядзеля) заканчэнне катэхетычнага года для дзяцей, падлеткаў і моладзі. Запрашаем усіх на супольны пачастунак і забавы пасля Імшы а 12.00.

l  З 1 па 6 чэрвяня ў Оршы адбудзецца летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Група ўжо сфарміравана. Квіткі набытыя. Выезд цягніком 1 чэрвеня а 10.23 з цэнтральнага вакзала “Мінск-Пасажырскі”. Калі ласка абавязкова ўсіх дзецяй прывесці за 15 хвілін да адпраўляння цягніка. Уся дадатковая інфармацыя будзе перададзена бацькам у суполцы ў Вайберы.

l  7 чэрвеня (Нядзеля) адбудзецца працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 на Залатой Горцы. Запрашаем да ўдзелу. Увага! Па гэтай прычыне будзе зменены распарадак Імшаў у Нядзелю (7 чэрвеня). Святая Імша будзе а 7.00; 16.00 і 20.00. У іншыя гадзіны Імшы не будзе.

l  Дзякуй вялікі Анастасіі Аўдзевіч і ўсім бацькам дзяцей першакамунійных, якія ўчора вельмі ахвярна, дапамагалі ў падрыхтоўцы ўрачыстасці Першай святой Камуніі і ўпрыгожванні нашай капліцы. Асаблівая падзяка катэхетцы Алене Бразгоўка, якая у гэтым годзе рыхтавала дзяцей да Першай Святой Камуніі. Божа адудзяч!

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.