Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xxxii zvycz njadz09.11 - 15.11.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 10 лістапада (пянядзелак) - успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла

11 лістапада (аўторак) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа

 12 лістапада (серада) - свята св. Язафата, біскупа і мучаніка

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;

lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

lУ Чацвер 13 лістапада а 18.30 адбудзецца набажэнства аб пакліканнях.

lУ Пятніцу 14 лістапада а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай.

lУ суботу 15 лістапада а 17.00 - набажэнства Фацімскае.

lЗаняткі па катэхезе для дзяцей, падлеткаў і моладзі працягнуцца ў Суботу (15 лістапада) і Нядзелю (16 лістапада) паводле сталага плана.

lСёння пасля святой Імшы а 12.00 ў капліцы адбудзецца бацькоўскае спатканне дзяцей, якія у гэтым годзе будуць прымаць Першую Святую Камунію.

lУ наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

l16 лістапада (Нядзеля) а 19.00 запрашаем у нашу капліцу на лістападовы музычны канцэрт пад назвай “Імгненне бясконцасці: шлях да сябе” у выкананні – Эмілія Кажушка – скрыпка, Вера Пракаповіч – флейта, Лізавета Васількова – арган. Сардэчна запрашаем!

l22 лістапада ў Жодзіна адбудзецца чарговы турнір марыянскіх міністрантаў. Запрашаем нашых міністрантаў да ўдзелу.

lУ Суботу 29 лістапада запрашаем дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на забаву «Андрэйкі», якая адбудзецца ў зале Касцёла на Каменнай Горцы (вул. Прытыцкага 107а). Пачатак а 16.00 Святой Імшой (абавязкова), пазней для усіх салодкі пачастунак і вясёлая праграма для ўдзельнікаў пад назвай “Баль усіх Святых”

lУ кіёску ёсць магчымасць набыць знічы, а таксама новыя каляндары на новы 2026 год.

lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.