Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xxxi zvycz njadz02.11 - 08.11.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

4 лістапада (аўторак) – успамін св. Караля Барамэя, біскупа

9 лістапада (нядзеля) – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай Базылікі

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;

l  Запрашаем сёння на супольную малітву за нашых памерлых на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага. Пачатак а 14.00. Таксама на Нешпары за памерлых у капліцы а 17.30.

l  Трывае Актава малітвы за памерлых вернікаў. Кожны дзень ад Панядзелка да наступнай Нядзелі ў нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 (Субота і Нядзеля 17.30) будзе літургія Нешпараў за памерлых з выпамінкамі і а 19.00 (Субота і Нядзеля 18.00) Святая Імша.

l  У сувязі з Урачыстасцю Усіх Святых і актавай малітвы за памерлых, набажэнства Першага Чацвярга месяца аб пакліканнях адбудзецца 13 лістапада а 18.30.

l  Першая пятніца месяца і набажэнства да св. Станіслава і св. Уршулі адбудзецца ў Пятніцу 14 лістапада а 18.30.

l  У Суботу 15 лістапада набажэнства Фацімскае а 17.00.

l  На наступным тыдні, у сувязі з канікуламі, заняткаў па катэхезе для дзяцей, падлеткаў і моладзі не будзе.

l  9 лістапада пасля святой Імшы а 12.00 адбудзецца бацькоўскае спатканне дзяцей, якія у гэтым годзе будуць прымаць Першую Святую Камунію. Заахвочваю, каб на гэтым спатканні абавязкова прысутнічаў прынамсі хтосці адзін з бацькоў.

l  Пасля канікулаў катэхеза распачнецца 15 лістапада (Субота) і 16 лістапада (Нядзеля) паводле сталага плана.

l  У наступную Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхезы для дарослых не будзе.

l  У кіёску ёсць магчымасць набыць знічы, а таксама новыя каляндары на новы 2026 год.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.