Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
26.10 - 01.11.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
28 кастрычніка (аўторак) – свята св. Сымона і Юды, апосталаў
1 лістапада (субота) – урачыстасць Усіх Святых
2 лістапада (нядзеля) – успамін усіх памерлых вернікаў
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 7.00 і 18.00 (Урачысіасць абавязковая);
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lСерада, чацвер і пятніца за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбудзецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
lУ Суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і моладзі паводле сталага плану заняткаў.
lУ Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхезы для дарослых не будзе.
lТрадыцыйныя “Выпамінкі” можна прыносіць у закрыстыю.
lЗ 2 па 9 лістапада (Актава малітвы за памерлых вернікаў), у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 (у Суботу і Нядзелю а 17.30) будзе літургія Нешпараў за памерлых вернікаў, а пасля Святая Імша.
lМалітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца 2 лістапада (Нядзеля) а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў.
lУ кіёску ёсць магчымасць набыць знічы, а таксама новыя каляндары на новы 2026 год.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта