Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда зайт...»

2017xix zvycz njadz09.08 - 15.08.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 10 жніўня (панядзелак) - успамін св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка

 11 жніўня (аўторак) – успамін св. Клары, панны

 14 жніўня (пятніца) – успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка

15 жніўня (субота) – урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 7.00 і 18.00 (Урачыстасць абавязковая);
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;

l  У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  У Суботу (Урачыстасць Унебаўзяцця НПМ) існуе традыцыя асвячэння першых пладоў зямлі. Пасля кожнай Святой Імшыі адбудзецца благаслаўленне садавіны і агародніны.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.