Хвала Хрысту!
З надыходам вясны, абуджэннем прыроды, з цёплым сонейкам і спевам птушак усё больш радасці нараджаецца ў душы. Скончыўся час халадоў і змроку, санлівасці і абыякавасці. Які доўгі ўжо стаў дзень і як многа добрых спраў можна зрабіць!
Велікодны перыяд – гэта час радасці. А ў радасці добра ўзгадаць тое, што перажылі, што ў нас атрымалася, якія маем плёны ў нашай працы.
Перад вамі – сціслы агляд тых падзей, якімі жыла наша парафіяльная супольнасць за апошні час. Няхай словы і фотаздымкі не застануцца толькі хронікай, але абуджаюць пачуцці, нагадваюць перажыванні, дазваляюць паглядзець на сябе чужымі вачыма і разабрацца ва ўласным унутраным свеце.
З Богам!
| 1. Кананічная пастырская візітацыя | |
![]() |
У парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 7 лютага адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя з нагоды кананічнай пастырскай візітацыі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага.
|
| 2. З крыжам на руках | |
![]() |
На Вялікім тыдні мы прайшлі Крыжовы шлях: усе разам і кожны асабіста. У малітве, з вялікім крыжам на руках падымаліся ўгару ‒ туды, дзе ўжо стаіць крыж. Здаецца сімвалічным, што ў сухараўскай парафіі ёсць свая Галгофа.
|
|
3. Пасхальны Трыдуум |
|
![]() |
На працягу сарака дзён Вялікага посту вернікі рыхтуюцца да найважнейшай падзеі ў гісторыі чалавецтва – Уваскрасення Езуса Хрыста. Пасхальны Трыдуум дазваляе наблізіцца да таямніцы і велічы мукі Пана, Яго смерці на Крыжы і Уваскрасення. Гэта час для асаблівай, больш глыбокай малітвы і ўнутранай цішыні.
|
|
4. Турнiр у Жодзiна |
|
![]() |
Чарговая сустрэча міністрантаў марыянскіх парафій адбылася 8–9 красавіка ў Жодзіне. Нашы хлопцызанялі першае месца!
|





Разработка сайта