Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда зайт...»

2017xxiv zvycz njadz13.09 - 19.09.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

14 верасня (панядзелак) – свята Узвышэння Святога Крыжа
 15 верасня (аўторак) – успамін найсвяцейшай панны Марыі Балеснай
16 верасня (серада) – успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў
18 верасня (пятніца) – успамін св. Станіслва Косткі, законніка

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;

субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;


l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

l У Нядзелю адбудзецца катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых паводле сталага плану заняткаў, які размешчаны на дошцы аб’яваў. Сардэчна запрашаем.

l Катэхеза для дарослых у Нядзелю а 17.15.

l Рыхтуемся да школы з задавальненнем! Запрашаем дзетак 5-6 гадоў на падрыхтоўку да школы. Разам навучымся лічыць, пісаць і чытаць. Пачатак 19 верасня (Субота) а 10 гадзіне ў катэхетычным класе капліцы. Можна запісацца ў спадарыні Алены Бразгоўка па нумары тэлефону +375 29 3734816.

l 27 верасня (Нядзеля) а 13.00 запрашаем у капліцу на восеньскі канцэрт “Эпоха Барока” у выкананні: Марыя Бельцюкова (арган), Адрэй Гузееў (фагот), Станіслаў Гузееў (віяланчэль). Уваход вольны! Плакат змешчаны на дошцы аб’яваў.

l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.